У Брэсцкім універсітэце — выстава твораў студэнткі, загінулай у аўтааварыі
Дзяўчына загінула паўгода таму. Яе мастацкую выставу дапамаглі зладзіць супрацоўнікі прэс-службы брэсцкай абласной міліцыі.
У лістападзе 2011 года Анжаліка Матвейчык ужо мела дыплом выкладчыка выяўленчага мастацтва, крэслення і народных промыслаў. Яе ўлюбёным відам творчасці была выцінанка. На выставе прадстаўленае тое, што змаглі сабраць. Гэта збольшага аўтапартрэты, карціны алеем і бацік.