У Брусэлі затрымлівалі беларускага палітэмігранта (фота)

Да затрымання ён паспеў толькі зачытаць свой зварот. З паліцыі яго неўзабаве адпусцілі. Піменаў паведаміў у эфіры Еўрарадыё, што сваёй акцыяй хоча падтрымаць віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку, іншых палітвязняў і беларускую моладзь, якая ладзіць акцыі ў Беларусі.

120104 Pimenau_site.mp3

Нагадаем, што Каваленку трымаюць пад вартай — яго судзяць па абвінавачанні ў парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. На знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, абвінавачання Каваленка ўжо 17-ы дзень трымае галадоўку. Тры дні трымаў галадоўку і Піменаў. Цяпер ён рыхтуе новую акцыю і на гэты раз падасць на яе заяўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі