У Брытаніі ствараюць канкурэнтку ляльцы Барбі
Брытанская кампанія Arklu распачала вытворчасць новай лялькі Лоці (Lottie).
Гэта першая лялька, якая адначасова прыйшлася даспадобы і бацькам, і дзіцячым псіхолагам. Доўгі час і адны, і другія вінавацілі лялек Barbie і Bratz у сэксуалізацыі ды іншых грахах. Як піша выданне The Age, на твары Lottie няма слядоў ад макіяжу, яе талія мае нармальныя памеры, а красоўкі на нагах гавораць пра яе схільнасць да здаровага ладу жыцця.
Дэвіз Lottie: "Будзь храбрай, будзь смелай, будзь сабой".
Фота — dollyconfessions.wordpress.com