У цэнтры Мінску студэнтка выкінулася з акна інтэрната

Дзяўчына выкінулася з акна 10-га паверху інтэрната №4 па вуліцы Беларускай, 19.

Па звестках БелаПАН, дзяўчына вучылася на факультэце тэхналогіі арганічных рэчываў. З жыццём яна развіталася каля поўдня 4 студзеня. Прычыны самагубства пакуль невядомыя, вядзецца следства.

Паводле непацверджанай інфармацыі, студэнтка не была дапушчаная да сесіі. Па іншых звестках, яна вучылася добра, а на такі крок яе падштурхнулі асабістыя матывы.

Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі