Падчас футбольнага матча ў Гомелі па ўсім стадыёне знікла святло (фота)

Адзін з матчаў 30-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі “Гомель” — “Тарпеда-БелАЗ” атрымаўся даволі насычаным. Пасля першага тайма даволі сумнай гульні і мінімальнай перавагі гаспадароў 1:0, другі тайм атрымаўся і цікавым, і больш шчодрым на галы.

Літаральна за секунды перад выкананнем пенальці, назначанага ў браму жодзінцаў, па ўсім гомельскім стадыёне “Цэнтральны” згасла святло. У цемры гамяльчане правялі каля дзясяці хвілін. На поле з заўзятараў ніхто не кінуўся і ўвесь гэты час трыбуны паводзілі сябе даволі спакойна.

Адсутнасць святла і яго паступовае з’яўленне не перашкодзіла адзінаццатаму нумару “Гомеля” Андрэю Шаракову выканаць пенальці. Недзе праз паўгадзіны той самы адзінаццаты нумар гамяльчан зноўку падыходзіць да “кропкі” і павялічвае лік да 3:0 на карысць гаспадароў. І літаральна за пяць хвілін да сканчэння гульні атрымлівае адразу чырвоную картку, пры гэтым стаўшы найлепшым гульцом па выніках матча з боку “зялёна-белых”.

Такім чынам, “Гомель” павялічвае свае шанцы ў гэтым сэзоне на месца на п’едэстале, вярнуўшыся на трэці радок чэмпіянату краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі