У Еўропе налічылі каля 40 ахвяраў халадоў (фота)

Ужо некалькі дзён у Еўропе пануюць халады і снегапады. Непагадзь паралізавала паветраную і наземную сувязь: адмяняюцца сотні авіярэйсаў, а аўтамабілісты аказваюцца ў снежным палоне без харчавання і паліва.

Як паведамляе сайт delfi.lv, у Швейцарыі 11 чалавек загінулі пад двума снежнымі лавінамі, якія абрынуліся адначасова. Смяротныя выпадкі адбыліся таксама ў Польшчы (там замерзлі за чатыры дні 17 чалавек, пераважна бяздомныя), Чэхіі, Харватыі, Сербіі і Чарнагорыі.

У Сербіі адной цяжарнай давялося нараджаць проста ў машыне, якая патрапіла ў корак і не паспела яе давезці да лякарні. Дзяўчынку назвалі Сняжанай.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі