У Францыі паліцыя затрымала былога прэм'ер-міністра
Дамініка дэ Вільпэна затрымалі 11 верасня. Ён кіраваў урадам Францыі з 2005 па 2007 год.
Экс-прэм'ера затрымалі пасля допыту па скандальнай справе пра групу Relais & Chateaux, якая валодае сеткай люксавых гатэляў і рэстаранаў.
Увосень 2011 года быў арыштаваны былы кіраўнік Relais & Chateaux Рэжы Було, які сябраваў з дэ Вільпэнам. Яго абвінавацілі ў "махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі". Па звестках следства, Було ў выніку падробкі дакументаў і правядзення незаконных аперацый скраў 1,6 млн еўра з 2002 па 2008 год.
Следства мае запісы тэлефонных перамоваў дэ Вільпэна і Було, паведамляе РБК. У тых размовах кіраўнік французскага ўрада прымушаў новае кіраўніцтва не паведамляць у паліцыю пра махінацыі свайго сябра.
Фота — israelonline.ru