У гаражах на Масюкоўшчыне адбыўся выбух, ёсць пацярпелы (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўдзень у аўторак у гаражным кааператыве, размешчаным у сталічным праездзе Масюкоўшчына.
Паводле папярэдніх звестак, піша auto.onliner.by, выбух разбурыў тры гаражы. Пашкоджаныя шэсць легкавых аўтамабіляў: у тым ліку два BMW, Audi, Volkswagen, Renault і мікрааўтобус Volkswagen.
Пацярпелы — мужчына, яму 41 год. Яго даставілі ў лякарню хуткай дапамогі. Паведамляецца, што ў мужчыны закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, падазрэнне на пералом рэбраў.
Міліцыянты кажуць, што пацярпелы праводзіў зварачныя работы і адбыўся выбух. На яго збіраюцца пачаць крымінальную справу за парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі.
Фота: auto.onliner.by