У Глыбокім дазволілі правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі
Актывіст Яраслаў Берніковіч атрымаў з Глыбоцкага райвыканкаму дазвол на правядзенне акцыі 19 сакавіка.
На Віцебшчыне гэта адзіны за апошнія тры месяцы станоўчы адказ мясцовых уладаў, да якіх з падобнымі прапановамі апазіцыянеры звярталіся ўжо не менш як дзесятак разоў.
Акцыя пройдзе 19 сакавіка з 11 да 14 гадзіны.
Яраслаў Берніковіч падкрэслівае, што прыкладна за пяць апошніх гадоў ён упершыню атрымаў дазвол з райвыканкаму на правядзеньне акцыі "апазыцыйнага" зместу.
Заяўкі на акцыі салідарнасці з палітвязнямі СІЗА КДБ пасля падзеяў 19-га снежня падавалі таксама актывісты з Віцебска, Полацка і Наваполацка. Але мясцовыя раённыя адміністрацыі і гарвыканкамы заўжды давалі адмоўныя адказы па розных прычынах.
Адну з такіх адмоваў полацкі актывіст Віктар Калеснік цяпер абскарджвае ў судзе Полацку і Полацкага раёну, паведамляе Радыё Свабода.