У Глыбокім і Брэсце вывесілі бела-чырвона-белыя сцягі (фота)
Нагадаем, 19 верасня 1991 года бела-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і заставаўся ім да 1995-га.
У Глыбокім бела-чырвона-белы сцяг вывесілі недалёка ад вакзалу.
21 год таму сталі дзяржаўнымі "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг (фота)
Адразу тры бела-чырвона-белых сцяга вывесілі ў Брэсце. Адказнасць за акцыю ўзялі хрысціянскія дэмакраты. Сцягі былі вывешаныя на спартовым комплексе "Вікторыя" (правісеў каля гадзіны), на вышцы ля веслярнага каналу і вежы на ўездзе ў горад (віселі даўжэй).
Нацыянальны сцяг мінулай ноччу вывешваўся і пад Віцебскам на высакавольтнай лініі электраперадач.