У Глыбокім у Дзень роднай мовы выставу адкрывалі па-руску (фота)
Нагадаем, што сёлета менавіта ў Глыбокім сёлета будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства.
А ў Дзень роднай мовы ў гарадскім цэнтры культуры адкрылася выстава “Рамёстваў глыбоцкіх сузор’е”. Адметна тое, што адкрыццё гэтай выставы праходзіла на рускай мове. Ва усёй прамове супрацоўніцы Цэнтра культуры Святланы Кавальчук беларускім было толькі слова “сузор’е”, якое ёсць у назве выставы.
Дарэчы, глыбоцкая раёнка таксама не надала гэтаму дню ніякай увагі. У газеце, як і на яе сайце, былі змешчаныя толькі матэрыялы, прысвечаныя прафесійнаму святу геадэзістаў.