У Гомелі адсвяткуюць Дзень незалежнасці Туркменістана
Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у гомельскім медуніверсітэце.
25 кастрычніка тут запланаваная сустрэча старшыні мясцовага культурна-асветніцкага фонду “Бахар” Чарыяра Керакуліева з замежнымі студэнтамі, а таксама рэктарам універсітэта прафесарам Анатолем Лызікавым. Як піша газета “Гомельская праўда”, урачысты вечар завершыць канцэрт з удзелам туркменскіх і беларускіх студэнтаў.
На сённяшні дзень толькі ў гэтай навучальнай установе вучацца маладыя людзі больш чым з дваццаці краін свету, 278 з іх — студэнты з Туркменістана.
Фота — operativno.ua