У Гомелі больш за сотню чалавек прыйшлі пабачыць суперкубак (фота)
Футбольны клуб “Гомель” у сераду вечарам прэзентаваў упершыню заваяваны ім Суперкубак Беларусі.
Імпрэза падзялілася на дзьве часткі. Падчас першай усе прысутныя гамельчукі атрымалі магчымасць зрабіць фотаздымак на памяць і нават памацаць як Суперкубак, так і Кубак краіны.
Другая ж частка сталася гутаркай гомельскіх заўзятараў і футбалістаў. Напачатку трэнерскі штаб і гульцы адказвалі на пытанні, якія былі загадзя дасланыя на электронную адрэсу афіцыйнага сайта клуба, а пасля перайшлі да так званых пытанняў “з залы”.
Нагадаем, што футбольны клуб “Гомель” 6 сакавіка ў Мінску перамог барысаўскі БАТЭ ў матчы за Суперкубак Беларусі з лікам 2:0 і не дазволіў чэмпіёнам краіны завалодаць ім трэці раз запар.
Вячаслаў Глеб (у цэнтры) стаў героем матчу за Суперкубак, ён забіў 2 галы ў браму БАТЭ.