У Гомелі грамадскія актывісты праводзяць кампанію "Што хавае жыроўка?"

Актывісты кампаніі "Наш дом" праводзяць у Гомелі тлумачальную кампанію "Што хавае жыроўка?".


Як паведаміў БелаПАН актывіст Андрэй Аксёнаў, кампанія падрыхтавала і перадала ў гарвыканкам памяткі "Што такое тэхабслугоўванне?" і "Што такое капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома?". Менавіта гэтыя два радкі ў жыроўках выклікаюць у грамадзян найбольшую колькасць пытанняў.


Аксёнаў лічыць, што з дапамогай актывістаў кампаніі "Наш дом" спажыўцы жыллёва-камунальных паслуг з розных гарадоў Беларусі змогуць даведацца, якія работы штогод павінны праводзіць супрацоўнікі ЖКГ. 


Тэксты памятак "Што такое тэхабслугоўванне?" і "Што такое капітальны рамонт?" перад размяшчэннем на стэндах у домакіраўніцтве, па словах намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Паўла Бурым, павінны будуць прайсці абавязковую прававую экспертызу на прадмет іх адпаведнасці дзеючым нормам заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі