У Гомелі на асобных АЗС бензін А-92 прадаюць толькі за безнаяўныя
Гэта тычыцца заправак, якія належаць замежнаму прадпрыемству “Газпрамнафта”. Дызпаліва там таксама прадаюць толькі па безнаяўным разліку.
Такое абмежаванне прадпрыемства ўвяло з 2 чэрвеня. Калі абмежаванне будзе адменена — невядома. Але згодна з тэкстам, кіраўніцтва прадпрыемства чакае спецыяльнага распараджэння.
Супрацоўнікі заправак у сваю чаргу просяць прабачэння і на скаргі аўтааматараў адказваюць: абмежаванне ад іх не залежыць і яны спадзяюцца, што яно хутка будзе знята.