У Гомелі разам з латарэйнымі білетамі прапануюць туалетную паперу (фота)
Еўрарадыё ўбачыла гэта на Цэнтральным рынку абласнога цэнтра.
Апроч “шчаслівага” латарэйнага білета гамельчукі могуць набыць і не менш “удачлівы” скрутак туалетнай паперы. Каштуе яна 1250 ці 2000 рублёў, у залежнасці ад даўжыні рулона.
Пры чым папера гэтая не беларускай вытворчасці, а ўкраінскай, як амаль і ўся ў горадзе. Аднак, як адзначыла жанчына-рэалізатар, туалетную паперу ў апошні час купляюць больш ахвотна чым білеты.