У Гомелі снег ідзе трэція суткі запар (фота)
І па папярэдняму прагнозу надвор’я будзе ісці яшчэ два дні.
Нягледзячы на тое, што спецтэхніка не знікае з гомельскіх вуліцаў, камунальшчыкі ледзь паспяваюць чысціць падарожную частку ды тратуары.
Больш за ўсё такой колькасці зімовых ападкаў радуюцца, безумоўна, дзеці ды падлеткі.
У размове з Еўрарадыё некаторыя гамельчукі адзначалі, што лепш бы снегу не было ўвогуле, а некаторыя, наадварот скардзіліся, што хочуць снегу яшчэ больш.