У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі

Зламыснік спілаваў яблык, які бронзавая студэнтка трымала ў руцэ. Таксама ён скраў бронзавую торбачку. Мужчына прызнаўся, што хацеў забраць і саму металічную дзяўчыну, бо яна яму вельмі спадабалася. Але на гэта не хапіла моцы.

Зараз ён знаходзіцца на абследаванні ў Гомельскай гарадской псіхіятрычнай лякарні, паведамляе газета “Гомельскія ведамасці”. Калі вандала прызнаюць псіхічна здаровым, яго чакае штраф, грамадскія працы, або арышт да трох месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі