У Гродне аздначаюць 100-годдзе кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага
Да юбілею быў выпушчаны зборнік песень пад назвай "Колькі ў небе зор". У перспектыве стварэнне музейнага пакою ў гонар кампазітара.
Стагоддзе з дня нараджэння славутага беларуса, паэта і кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага, святкуюць сёння гродзенцы. Святочны канцэрт пачаўся з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў яго гонар. Успомніць і ўшанаваць памяць аб ім прыйшлі яго знаёмыя, сябры, а таксама родныя.
За сваё творчае жыццё Шыдлоўскі напісаў больш за 200 песень, якія спяваюць і за межамі Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя.