У Гродне будуць судзіць трох маладафронтаўцаў
24 сакавіка Наталлю Турэйку, Беабату Грабоўскую і Аляксандра Соткіна затрымала міліцыя, калі тыя расклейвалі ўлёткі да Дня Волі.
У пастарунку ў маладых людзей знялі адбіткі пальцаў і склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.
Суд прызначаны на 9.00 26 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна.