У Гродне міліцыя папярэджвае актывістаў не ехаць 25 сакавіка ў Мінск
Ад 22 сакавіка ўчастковыя міліцыянты наведваюць кватэры сябраў апазіцыйных партый і грамадскіх актывістаў у Гродне.
Як кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, участковыя не выносяць ніякіх афіцыйных папярэджанняў, але быццам добрыя знаёмыя цікавяцца планамі на выходныя і раяць устрымацца ад паездак у бок Мінску.
Такія візіты “ветлівасці” праваахоўнікі ўжо здзейснілі да сябраў партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, Мікалая Лемяноўскага, Сяргея Антусевіча, аднаго з лідараў партыі АГП Юрыя Істоміна ды краязнаўцы Яна Лялевіча.