У Гродне пачалі выпускаць зялёны сыр (фота)

У мінскіх крамах кілаграм такога сыру каштуе 78.300 рублёў. Выпускае яго гродзенскае прадпрыемства “Молочный мир”. Выглядае, што прадукт зусім новы, бо пра яго няма інфармацыі нават на сайце кампаніі. Сыр утрымлівае базілік, часнок ды іншыя спецыі. У іншых краінах таксама робяць “Базірон” з хрэнам. А вынайдзены гэты гатунак сыру быў у 2006 годзе ў Галандыі.

Па словах прадавачкі ў краме, пакуль што “Базірон” людзі абыходзяць з перасцярогаю. Бяруць у асноўным маладыя — дзеля цікавасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі