У Гродне праходзіць фестываль славянскіх баявых мастацтваў (фота)
Фэст трохдзённы, ён доўжыцца з 4 па 6 траўня.
Рыцарскія турніры, бой “сценка на сценку”, казацкая джыгітоўка і нават выступы міліцэйскіх і армейскіх падраздзяленняў, — усё гэта ўмясцілася ў праграме свята.
Фестываль арганізавалі клуб славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”, гарадская федэрацыя рукапашнага бою, гродзенскі аблвыканкам і “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.