У Гродне судзяць Рэнату Дзем'янчук
Актывістку Саюза палякаў у Беларусі судзіць Наталля Козел.
Суддзя вядомая шматлікімі прэвентыўнымі прысудамі грамадскім актывістам і журналістам недзяржаўных СМІ.
Выязное паседжанне суда Ленінскага раёна адбываецца ў аддзяленні міліцыі №1 "Цэнтр". Сюды Рэнату Дзем'янчук прывезлі з-пад будынка суда, дзе ідзе закрыты працэс над Андрэем Пачобутам.
Жанчыну затрымалі, калі яна з іншымі прыйшла падтрымаць гродзенскага журналіста.