У Гродне ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў метро (фота)
20 траўня, на 40 дзён трагедыі ў мінскім метрапалітэне, гродзенцы ўсклалі кветкі і запалілі свечкі каля скульптуры Багародзіцы.
Людзі прынеслі кветкі да падножжа кампазіцыі "Пакроў Прасвятой Багародзіцы", што знаходзіцца каля праваслаўнага сабора і галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На некаторых удзельніках мемарыяльнай акцыі былі апрануты шалікі з сімволікай навучальнай установы. За мерапрыемствам назіралі супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.