У гродзенскіх студэнтаў-медыкаў праверылі стаўленне да здароўя

Да такой высновы прышлі супрацоўнікі кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя. Матэрыялам даследавання паслужылі дадзеныя ананімнага апытання студэнтаў ВНУ. У ім прыняло ўдзел 380 маладых людзей — 76 хлопцаў і 304 дзяўчыны, якія пражываюць у студэнцкім інтэрнаце. Сярод апытаных — навучэнцы розных курсаў і факультэтаў ва ўзросте 18-26 год.

Высветлілася, што будучыя медыкі дрэнна харчуюцца, не высыпаюцца ў поўнай меры, ужываюць моцныя спіртныя напоі, кожны пяты з апытаных паліць. Больш за палову апытаных звязалі зніжэнне якасці жыцця з пражываннем ў інтэрнаце. Кожны трэці лічыць, што пагаршэнне харчавання, сну, падрыхтоўкі да заняткаў таксама звязаныя з умовамі жыцця ў інтэрнаце.

Але кожная пятая дзяўчына і кожны трэці хлопец падкрэслілі станоўчы ўплыў інтэрната ў інтымнай сферы. Дзве трэці апытаных сталі больш камунікабельнымі і таварыскімі. Нягледзячы на дрэнны ўплыў інтэрната на здароўе, болей за палову студэнтаў адказалі, што не абмянялі б свае месца пражывання на іншае, паведамляе regiony.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі