У Казахстане ліквідавалі групу тэрарыстаў з пяці чалавек

З снежня групу баевікоў заблакавалі ў жылым доме, але тэрарысты адмовіліся здавацца і былі знішчаныя. У часе перастрэлкі забітыя двое супрацоўнікаў казахстанскага спецназу. Сярод цывільнага насельніцтва ахвяраў няма, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле звестак Генпракуратуры Казахстану, ліквідаваная група здзейсніла 8 лістапада 2011 года забойства двух супрацоўнікаў праваахоўных органаў і планавала новыя акцыі гвалту ў сталіцы краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі