У КДБ адмаўляюцца браць перадачы для Някляева

Пра гэта яна распавяла Еўрарадыё.

Вольга Някляева: “З перадачай у нас тут узніклі праблемы. Адразу адмовілі, сказалі, што “не паложана”. Я датэлефанавалася да следчага — ён сказаў, што трэба яшчэ раз падыйсці ў прыёмны пакой і першай неабходнасці рэчы яны павінны ўзяць. І што я павінна настойваць. Яны адфутбольваюць мяне ад аднаго да другога. Зараз я пайду разбірацца”. 
Па словах Вольгі, ні яна, ні адвакат Тамара Сідарэнка да гэтага часу не мелі сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Ўладзімірам Някляевым. Але, кажа, зараз адвакат знаходзіцца на прыёме ў следчага, які вядзе справу арыштаванага палітыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі