У Хельсінкі ў Нацыянальным тэатры адбудзецца "Вечар свабоды Беларусі"
Фіны выказваюць салідарнасць з Беларуссю.
10 траўня ў сталіцы Фінляндыі ў Нацыянальным тэатры адбудзецца "Вечар свабоды Беларусі". Са сцэны тэатру прагучаць вершы былога кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева, аповед пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, пра судовыя працэсы над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.
Пачатак "Вечара свабоды Беларусі" адбудзецца сёння а 20-й гадзіне, паведамляе радыё "Свабода".