У красавіку Нацбанк надрукаваў трыльён рублёў
Аб’ём наяўных грошай узрос на 21,3%. Такія захады звычайна цягнуць за сабой інфляцыю.
Для параўнання: за студзень-сакавіка грашовая маса павялічылася толькі на 2,2%, паведамляе БелаПАН. Ад пачатку года рост спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 10,9% і перавысіў паказнік за ўвесь 2010 год (тады было 9,9%). Прычым амаль палова гэтага падвышэння коштаў прыпала якраз на красавік — 4,5%.