У Латвіі праходзяць пазачарговыя парламенцкія выбары
Перамогу можа атрымаць так званая “руская” партыя “Цэнтр згоды”.
28 траўня экс-прэзідэнт краіны Валдзіс Затлерс стаў першым кіраўніком дзяржавы, якіскарыстаўся канстытуцыйным правам і ініцыяваў роспуск сойма. А 23 чэрвеня грамадзяне Латвіі падтрымалі рашэнне экс-прэзідэнта на рэферэндуме. Паводле апытанняў, перамога можа дастацца так званай "рускай" партыі "Цэнтр згоды". Эксперты, аднак, сумняюцца, што гэта дасць партыі магчымасць фармаваць кааліцыю і пераняць рэальную ўладу ў краіне, паведамляе ВВС.