У лесе пад Бялынічамі не дазваляюць зладзіць Купалле

У гэтым лесе непадалёк ад горада Бялынічы, што на Магілёўшчыне, людзі збіраюцца на Купалле ўжо 11 гадоў запар. Але сёлета ім забаранілі ўехаць у лес, нібыта з-за пажарнай небяспекі. Пры гэтым зараз ідзе дождж і ў лесе ўсё мокрае.

Як паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё ўдзельніца святкавання Яўгенія, каля лесу стаяць міліцыянты, супрацоўнікі ДАІ, людзі ў цывільным і прадстаўнік лясгасу. Са словаў Яўгеніі, на іншых ўдзельнікаў святкавання, якія прыехалі ў лес раней, ужо склалі пратаколы за парушэнне пажарнай бяспекі. Усяго ў лесе мелі сабрацца недзе сто чалавек. У папярэднія гады яны не мелі ніякіх праблем з арганізацыяй Купалля.

Яўгенія кажа, што яна са сваімі сябрамі паспрабуе трапіць у іншы лес, але не выключае, што і там іх сустрэне міліцыя.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі