У Лідзе на пахаванні лётчыка ў журналістаў выдалілі адзняты матэрыял
15 чэрвеня прайшло пахаванне падпалкоўніка Мікалая Грыднева, пілота самалёта-штурмавіка, які 12 чэрвеня разбіўся пад Навагрудкам.
Калі Су-25 стаў губляць кіраванне, афіцэр адмовіўся катапультавацца, адводзіў самалёт ад вёскі. 36-гадовы Мікалай Грыднеў загінуў. У яго засталася жонка Таццяна і дзве дачкі: 8-гадовая Насця і 8-месячная Варвара.
Як паведамляе БелаПАН, падчас выканання прафесійных абавязкаў па асвятленні жалобнай цырымоніі ў Лідзе міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным затрымліваўся журналіст гэтай інфармацыйнай кампаніі Аляксандр Саенка, а таксама здымачная група тэлеканала "Белсат". У іх быў выдалены з інфармацыйных носьбітаў увесь адзняты матэрыял. Саенка неўзабаве адпусцілі, а прадстаўнікоў "Белсата" пратрымалі ў міліцыі каля трох гадзінаў.
Фота — БелаПАН