У Лондане памерла 27-гадовая спявачка Эмі Уайнхаўс

27-гадовая папулярная брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс была знойдзена мёртвай у сваім доме ў Лондане, інфармуе "Бі-бі-сі". Прычына смерці пакуль невядомая.

Reuters нагадвае, што ў чэрвені спявачка адмяніла канцэрты ў Грэцыі і Турцыі пасля правальнага выступлення ў Сербіі. Раней неаднаразова паведамлялася, што Эмі Уайнхаўс церпіць ад алкагалізму і перыядычна лечыцца ад нарказалежнасці.

Фота — ukr.obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі