У Лунінцы гарэла школа, эвакуявалі амаль 500 чалавек (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў сярэдняй школе №4 горада Лунінца каля 12-й гадзіны 19 сакавіка. Пажар пачаўся ў падсобным памяшканні спартзалы.

Ад узгарання адбылося задымленне двух паверхаў навучальнай установы, спрацавала пажарная сігналізацыя, і адміністрацыя школы паспяхова правяла эвакуацыю дзяцей і дарослых з будынку.

Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар, у выніку якога былі пашкоджаны спартовы рыштунак, дзверы ў падсобку ды закураны сцены і столь памяшкання. Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі