У Лунінецкім раёне пенсіянерка хацела спаліць злую разлучніцу

Глыбокай ноччу 12 ліпеня ў прыступе рэўнасці яна ўчыніла пажар у гаспадарчым збудаванні ў двары 58-гадовай жыхаркі вёскі Вулька-2. Агонь пашкодзіў яшчэ тры пабудовы. Сума стратаў, якія панесла іх гаспадыня, ацэньваецца прыкладна ў 7 мільёнаў рублёў.

Цяпер падпальшчыцы пагражае крымінальная адказнасць — да 10 год турмы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі