У лясах Талачыншчыны дзікі паміраюць ад голаду
Загадкавую смерць дзікіх кабаноў расследвалі на Талачыншчыне напрыканцы красавіка.
Некалькі трупаў жывёлін знайшлі ў лесе недалёка ад вёскі Лагаўшчына. На дзіках не было ніякіх слядоў таго, што іх упалявалі.
Калі спецыялісты даследавалі адну з мёртвых жывёлаў, высветлілася, што яна загінула з голаду. Дзікі так схуднелі, што тлушчу не было нават на сэрцах. А як кажуць ветэрынары, з сэрца тлушч знікае самым апошнім.
Фота — aryjon.livejournal.com