У Магілёве знайшлі магчымае пахаванне канцлера ВКЛ

Пра гэта Еўрарадыё распавёў магілёўскі гісторык Ігар Пушкін. Па яго словах, на могілках захаваўся шэраг цікавых пахаванняў. Яшчэ на пачатку 90-х гадоў там заўважылі цікавую пліту. Сёлета актывісты знялі слой зямлі з гэтай пліты:

Пушкін: “Яна трошачку расколатая. Але мы вырашылі не праводзіць археалагічныя раскопкі. Бо трэба, каб гэта рабілі спецыялісты. Але гэтым разам прысутнічылі знаўцы геральдыкі. І яны, вывучыўшы абставіны, сталі казаць, што магчыма, само пахаванне можна аднесці да XVI стагоддзя. І безумоўна, спакусліва сказаць па выяве герба, што гэта ледзь не сам Астафі Валовіч. Але нават калі тут пахаваны хтосьці з роду Валовічаў, то гэта сапраўды, то гэта ледзь не адно з самых старажытных пахаванняў на тэрыторыі Беларусі, якое захавалася”.

Нагадаем, што Астафі Валовіч быў канцлерам ВКЛ у канцы XVI стагоддзя. Валовіч змагаўся супраць увядзення Люблінскай вуніі, якая аб'яднала ВКЛ і Польшчу ў адну дзяржаву — Рэч Паспалітую.

Як адзначыў Пушкін, цяпер краязнаўцы чакаюць, што пліту вывучыць спецыяліст па геральдыцы. Ён павінен дакладна сказаць, чыё пахаванне знайшлі краязнаўцы.

Таксама, лічыць гісторык, неабходна, каб гарадскія ўлады спрычыніліся да захвання гэтай надмагільнай пліты, бо яна зробленая з пясчаніку. Гэта занчыць, што яе хтосьці можа лёгка знішчыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі