У Магілёве прэзентавалі Статут ВКЛ (фота)

Для Статута ў рэдакцыі 1588 года было выраблена спецыяльнае сховішча, дзе падтрымліваецца пастаянная тэмпература — 16 градусаў.

З нагоды прэзентацыі ўваход у музей быў бясплатным.

Нагадаем, што Cтатут быў выкуплены ў чэрвені бягучага года за 45 тысяч долараў. 30 тысяч долараў было пералічана на рахунак музея гісторыі Магілёва расійскай кампаніяй “Alpari”, астатнія грошы — гэта ахвяраванні прыватных асобаў.

Трэба адзначыць, што выстаўлены ў Магілёве Статут ВКЛ — адзіны ў Беларусі. Выдадзены ён быў па ацэнках экспертаў у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні ў 1594-95 гадах ці ў 1600-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі