У Магілёве забаранілі мітынг з патрабаваннем вызваліць палітвязняў
Нагодай для забароны стала адсутнасць дамовы з міліцыяй на ахову правапарадку.
Мерапрыемства мусіла адбыцца на адзіным дазволеным уладай месцы – стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Як паведаміў кіраўнік магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі Юрый Новікаў, міліцыянты зацягнулі падпісанне гэтай дамовы. Дакумент быў падпісаны толькі сёння. Гарвыканкам жа прыняў рашэнне адмовіць у правядзенні мітынга яшчэ ўчора. Тым часам магілёўскія дэмакраты маюць намер заўтра ісці ў гарвыканкам і дамаўляцца аб правядзенні запланаванага на 24 верасня мерапрыемства.