У магілёўскіх прадпрыемстваў "раскулачаць" валютныя рахункі

Адпаведны загад падпісаў кіраўнік Магілёўскай вобласці Пётр Руднік, перадае “Радыё Магілёў”.


Паводле гэтага загаду, 10% валюты прадпрыемстваў-экспарцёраў, якая знаходзіцца на іх рахунках, мусяць рэзервавацца і ісці на дапамогу найперш маламаёмасным і шматдзетным сем’ям.


Дарэчы, першым выплаціў аднаразавую дапамогу сваім работнікам “Магілёўліфтмаш”. Дапамога склала 400 тысяч рублёў кожнаму з рабочых.