У Магілёве збіраюць подпісы за сацыяльныя таксоўкі

Як паведаміла БелаПАН ініцыятар акцыі Ларыса Шукайла, людзям з абмежаванымі магчымасцямі звычайная таксоўка часта не па кішэні, а ездзіць грамадскім транспартам яны не могуць. Нягледзячы на цяжкасці, інваліды стараюцца весці актыўны лад жыцця  — ездзяць у госці, наведваюць тэатр, самастойна дабіраюцца да лякарні. Таму неабходна зрабіць іх паездкі максімальна камфортнымі і бяспечнымі, лічыць актывістка “Нашага дому”.

Яна нагадвае, што гэтая паслуга ўжо ёсць у Мінску, а неўзабаве сацыяльная таксоўка з’явіцца і ў Гомелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі