У Магілёве асудзілі мужчыну, які напаў на хлопца з-за надпісу на шапцы
Мужчына ўзгадаў песню Нагана “два два восем — папіросім” і падумаў, што лічбы “228” сведчаць, што хлопец ужывае наркотыкі.
Ён абазваў юнака наркаманам і стаў патрабаваць, каб той прайшоў медычны агляд. Хлопец не стаў звязвацца з п’яным мінаком і пайшоў з сябрамі да машыны. Раз’юшаны магілёвец не супакойваўся і спрабаваў трапіць у машыну. Калі у яго гэта не атрымалася, то ён разбіў лабавое шкло.
Суд аштрафаваў хулігана на тры мільёны рублёў. Акрамя таго, мужчына мусіць аплаціць судовыя выдаткі і заплаціць шэсць мільёнаў рублёў за пашкоджаную маёмасць, паведамляе сайт 222.by.
Дарэчы, у расійскім Крымінальным кодэксе артыкул 228 прадугледжвае адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Фота — corelline.ru