У Магілёве цеплавоз 70 метраў пхаў мікрааўтобус Volkswagen па чыгунцы. Фота

Здарэнне адбылося зранку 4 кастрычніка. Цеплавоз сутыкнуўся з мікрааўтобусам Volkswagen Caravelle на нерэгуляваным пераездзе. Як інфармуе БелаПАН, мікрааўтобус выехаў на чыгунку, калі па ёй ішлі 5 вагонаў цэменту, якія пхаў перад сабой цеплавоз ТГМ-3.

У выніку сутыкнення цеплавоз 70 метраў пхаў перад сабой мікрааўтобус і нават выбіў ім чыгуначную брамку на тэрыторыю прадпрыемства "Лаўсанбуд".

У момант сутыкнення ў салоне аўтамашыны былі тры пасажыры і кіроўца. Ніхто з іх не пацярпеў. Чыгуначнае палатно таксама не пашкоджанае.

Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі