У маскоўскім мятро з'явіцца станцыя "Мінская"
Так будзе называцца метравакзал, наступны за станцыяй "Парк Перамогі", размешчанай на Сонцаўскай лініі.
Сонцаўская лінія - трынаццатая лінія Маскоўскага мятро, якая праектуецца. Пройдзе яна ад станцыі "Парк Перамогі" да "Алімпійскай вёскі" ў раёны Сонцава і Новаперадзелкіна.
У беларускай сталіцы, у сваю чаргу, ёсць станцыя метрапалітэна "Маскоўская", перадае агенцтва "Минск-Новости".