У Маскве адбудуцца пікеты салідарнасці з Беларуссю

З-га жніўня з 18-й да 20-а гадзіны да помніка Грыбаедаву на Чыстыя Пруды масквічы прынясуць плюшавых мядзведзікаў. Паводле словаў арганізатараў — гэта “сімвал любові і светлай мроі”. Мядзведзікаў выпусцяць у паветра на паветраным шары, а развітаюцца з імі з танцамі ды песнямі пад гітару. Пра гэта расказаў у эфіры Еўрарадыё адзін з арганізатараў акцыі Рыгор Дзьячкоў:

“Мы пастараемся максімальна вылучыцца з дапамогаю сімволікі ды элементаў перформансу, завабіць публіку ў тое, чым мы палаем. Спадзяюся, што гэта будзе мець нейкі эфект".

Узровень ведаў масквічоў аб сітуацыі ў Беларусі арганізатары не перабольшваюць, але адзначаюць, што акцыю падтрымалі розныя арганізацыі ды рухі. За лозунг акцыі арганізатары абралі словы “Салідарнасць мацнейшая за прыгнёт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі