У Мікашэвічах на тэрыторыі “Граніта” сутыкнуліся два МАЗы (фота)
Кіроўцу аднаго з грузавікоў супрацоўнікі МНС вызвалялі з дапамогай гідранажніцаў і бензарэза.
Як паведамляе сайт tomin.by, аварыя адбылася з-за дрэнных умоваў надвор’я. Ад сутыкнення быў пашкоджаны бак аднаго з аўтамабіляў, але на шчасце пажару не ўзнікла. Уратаваны кіроўца знаходзіцца ў лунінецкай лякарні.