У Міхаіла Гарбачова хочуць адабраць Нобелеўскую прэмію

Гусейнаў сцвярджае, што Гарбачоў як былы лідар СССР нясе адказнасць за дзеянні савецкіх войскаў у Баку ў студзені 1990 года, дзе быў жорстка падаўлены антысавецкі мяцеж. Аўтар скаргі таксама ўскладае на былога прэзідэнта віну за падаўленне антысавецкіх выступаў у іншых рэспубліках, перадае Lenta.ru

На думку азербайджанскага дэпутата, былы прэзідэнт СССР вінаваты ў злачынствах супраць чалавечнасці і таму не можа быць уладальнікам Нобелеўскай прэміі міру. Раней з аналагічнымі прэтэнзіямі выступала аб’яднанне “Абарона правоў мігрантаў і вымушаных перасяленцаў у Азербайджане”. Яно таксама ўсклала на Гарбачова віну за ўзброены канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй, які суправаджаўся аддзяленнем Нагорнага Карабаха ад Азербайджану.

Міхаіл Гарбачоў атрымаў Нобелеўскую прэмію міра ў канцы 1990 года — за год на распаду СССР.