У міністэрстве абароны Эстоніі была спроба тэракту

Паліцэйскі спецназ здолеў вызваліць гэтых людзей, а тэрарыст застрэліўся, калі яго спрабавалі затрымаць. Гэта адбылося прыкладна а 17.20 паводле мясцовага часу. Ніхто з закладнікаў, а таксама супрацоўнікаў міністэрства не пацярпеў, паведамляе ВВС.

Камісар паліцыі бяспекі Марцін Арпа распавёў, што нападнікам быў мужчына сярэдняга веку. Ён меў пісталет, а таксама выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі. У часе аперацыі затрымання было чуваць некалькі выбухаў.
Эстонскія сродкі масавай інфармацыі паведамлялі, што страляліну мог распачаць былы вайсковец. Матывы яго ўчынка пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі