У Мінск едзе чорнаскурая прыгажуня з Чыкага Шэнда Рул

Шэнда Рул вырасла на царкоўных спевах, і з малаком маці ўвабрала ў сябе пранікнёныя ноты спірычуэлса. Калегі спявачкі кажуць, што зараз яна ўсё, што заўгодна, можа ператварыць у госпел. А музыкі Apple Tea прадчуваюць цікавую працу.

"З усяго, што мы гралі, мне падаецца гэта самая цікавая праграма, – распавядае бубнач Apple Tea Аляксандр Сапега.Яна насычана этнічна, гарманічна, тут і змена памераў. Яна настолькі творчы чалавек, што некаторыя джазавыя стандарты ў яе выкананні зусім па-іншаму слухаюцца. Напрыклад, яна са свінгавай п’есы на 4 чвэрці робіць 7 чвэрцяў, 5 чвэрцяў! Цікава і вынаходліва!"

Музыку Шэнды Рул цяжка вызначыць адным накірункам. Спявачка балансуе на мяжы жанраў і яе нельга аднесці, напрыклад, толькі да класічнага, акадэмічнага джазу ці да фьюжн накірункаў.

Аляксандр Сапега: "А тут адчуваюцца і афрыканскія карані – па змене памераў: калі існуюць няцотныя памеры, якія ў рэшце у суме даюць цотныя. Ад гэтага, натуральна, ідзе і фразіроўка – дзве фразы сплятаюцца ў адну – як касічкі, ведаеш!"

Сама Шэнда называе свой стыль сумессю непасрэдна джаза, R&B, госпела, соўла і блюза.

Такую музыку будзе не проста сыграць, адзначае Аляксандр Сапега, бо ў ёй шмат сінкапіраваных момантаў, і сінкапіраваных па-рознаму – не ў кубінскім ці лацінаамерыканскім стылі, а менавіта ў афрыканскім.

Аляксандр Сапега: "Часам гэтыя сінкопы падаюцца неапраўданымі, але калі ты разумееш задуму поўнай структуры – тады ўсё становіцца зразумелым. Таму тая праграма, якую прывозіць Шэнда, для мяне вельмі цікавая. Вось гэтая душэўная падача і яе афрыканскі "пачатак" – гэта самае каштоўнае".

Падчас канцэрту прагучаць знакамітыя джазавыя кампазіцыі з праекту "Tribute to Nina Simone", які Шэнда Рул запісала ў 2010 годзе: "My Baby Just Cares For Me", "Feeling Good", "Love Me Or Leave Me" ды шмат іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі